В Верхнедвинске прошло выездное заседание президиумов

У Верхнядзвінску прайшло выязное пасяджэнне прэзідыумаў

Сёння ў вялікай зале Верхнядзвінскага райвыканкама прайшло сумеснае выязное пасяджэнне прэзідыумаў Наваполацкага гарадскога і Верхнядзвінскага раённага Саветаў дэпутатаў.

З прывітальным словам выступілі старшыні Ірына Францаўна Козел і Алег Генадзьевіч Буевіч.
З дакладам "Аб узаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання з моладзевым парламентам" выступіла старшыня Маладзёжнай палаты пры Верхнядзвінскім раённым Савеце дэпутатаў Вікторыя Ялавік. З адказным словам выступіў Сяргей Парцянка, расказаўшы, чым жыве Маладзёжны Савет горада Наваполацка.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Саветамі дэпутатаў Верхнядзвінскага раёна і горада Наваполацка, а таксама пратакола аб намерах паміж органамі моладзевага самакіравання.
Далей гасцей чакала экскурсійная праграма, якая ўключала ўскладанне кветак ля мемарыяла ў в.Яніна, знаёмства з горадам, наведванне ААТ "Верхнядзвінскі масласырзавод".

Галерэя выяў

У Верхнядзвінску прайшло выязное пасяджэнне прэзідыумаў