У Верхнядзвінскім раёне ў 2023 годзе праходзіць конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый
У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення конкурсу прыняць удзел у ім могуць арганізацыі, установы, прадпрыемствы, індывідуальныя прадпрымальнікі, прыватныя асобы.
Каб стаць удзельнікамі конкурсу неабходна:
- да 25 снежня 2023 года выканаць навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый;
- падаць у аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
Верхнядзвінскага райвыканкама заяўку з апісаннем выкананых работ, фота і (або) відэаматэрыялы навагодняга афармлення.
Да 25 студзеня 2024 года ў кожнай з намінацый камісія вызначыць пераможцаў і прызёраў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Тэлефон для даведак: 6 33 06.