Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Змяняй свой стыль на зімовы»
З 27 лістапада па 5 снежня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Змяні свой стыль на зімовы".
Супрацоўнікі ДАІ растлумачаць асноўныя сезонныя рызыкі і пагрозы бяспецы руху, нагадаюць аб неабходнасці з 1 снежня эксплуатацыі "пераабутых" аўтамабіляў, а таксама аб адказнасці за ігнараванне дадзенага патрабавання ПДР.
З першага дня каляндарнай зімы інспектары ДПС пачнуць адпаведныя рэйды. За ўдзел у дарожным руху без зімовых шын прадугледжаны штраф да адной базавай велічыні (1 БВ - Br37).
Паўторнае такое парушэнне на працягу года цягне адказнасць ад 2 да 5 базавых велічынь.
Да марознага сезону кіроўцам неабходна перабудавацца на зімовы стыль кіравання. Недапушчальна здзяйсняць рэзкія манеўры і перабудаванні. Важна разумець, што ў такіх умовах надвор'я ў некалькі разоў узрастае тармазны шлях, павялічваецца небяспека заносаў і наездаў на пешаходаў.