Активистов областного этапа проекта по оцифровке памятников на Витебщине "Сохраним историю" встретили в Верхнедвинском районе

Актывістаў абласнога этапу праекта па алічбоўцы помнікаў на Віцебшчыне "Захаваем гісторыю" сустрэлі ў Верхнядзвінскім раёне

Старт абласному этапу праекта па алічбоўцы помнікаў на Віцебшчыне "Захаваем гісторыю", арганізаванаму Віцебскай абласной арганізацыяй РГА "Патрыёты Беларусі" сумесна з абласным аб'яднаннем прафсаюзаў, дадзены 21 лістапада ў Полацку, затым актывістаў сустрэлі ля воінскіх пахаванняў у в.Бароўка Верхнядзвінскага раёна.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мітынгу выступіў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач. Ён адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці і міру на зямлі.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі "Патрыёты Беларусі" Вольга Мацюсь перадала таблічку з унікальным QR-кодам, які змяшчае інфармацыю пра воінскія пахаванні намесніку старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Таццяне Севалкінай. "Гэта 15-ы алічбаваны помнік на шматпакутным верхнядзвінскім краі", - адзначыла намеснік старшыні.
Інфармацыйная таблічка прайшла апрабацыю: Юрый Дзеркач наглядна паказаў вучням Прыдзвінска-Бароўскай школы, як атрымаць інфармацыю, навеўшы свой тэлефон на QR-код таблічкі.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў, члены грамадскіх арганізацый.

Галерэя выяў

Актывістаў абласнога этапу праекта па алічбоўцы помнікаў на Віцебшчыне "Захаваем гісторыю" сустрэлі ў Верхнядзвінскім раёне