Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя ветэраны і работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Верхнядзвінскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша нялёгкая самаадданая праца, несумненна, патрабуе асаблівай самааддачы, адказнасці і заслугоўвае самай глыбокай павагі. У Верхнядзвінскім раёне заўсёды ведалі цану хлеба, умелі і любілі працаваць на зямлі, і таму праца работнікаў сельскай гаспадаркі была прыярытэтнай, ганаровай, паважанай.
Сельская гаспадарка – найбольш уразлівы сектар эканомікі, паколькі шмат у чым залежыць ад кліматычных умоў. Але, нягледзячы ні на што, вы годна і прафесійна вядзеце сваю справу. Гэта свята не толькі тых, хто працуе ў галіне сельскай гаспадаркі прафесійна, але і проста сельскіх працаўнікоў, хто ўсё жыццё пражыў «на зямлі». Гэта свята прыватных гаспадарак, якія займаюцца развядзеннем і вырошчваннем жывёлы, пасевамі, раслінаводствам, забяспечваючы сябе і іншых свежымі гароднінай, садавінай, ягадамі, малочнымі і мяснымі прадуктамі.
Наша агульная задача – не толькі дабівацца добрых вынікаў, але і рабіць усё магчымае для сацыяльнага і матэрыяльнага дабрабыту тых, хто ў нялёгкіх умовах, ад світання да заходу, працуе ў палях і на фермах, хто з заслужанай гордасцю адносіць сябе да работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Ад усёй душы жадаем вам высокіх паказчыкаў у працы, выканання намечаных планаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.