Ушанавалі найлепшых работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
У мінулую суботу ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
З віншаваннямі да аграрыяў раёна звярнуліся Сяргей Ягораў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, Таццяна Дзіканава, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Васіль Шылаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта, Ірына Казел, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Аляксей Гарбуль, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Алена Зуй, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Перадавікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці чакалі ўзнагароды: Ганаровыя граматы, Падзякі, каштоўныя падарункі. Атрымалі ўзнагароды за дасягненне высокіх вынікаў у развіцці аграпрамысловага комплексу і лепшыя кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў працы.
Упрыгожаннем свята сталі музычныя нумары ад творчых калектываў раёна, а таксама гульня «Што? Дзе? Калі?».