Пополнились автопарки учреждений района

Папоўніліся аўтапаркі ўстаноў раёна

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў г. Віцебску прадстаўнікам устаноў аховы здароўя вобласці былі ўручаны сертыфікаты на новенькія Geely Emgrand.

Сярод іншых, дакумент на папаўненне аўтапарка медустановы 2 адзінкамі атрымала і в.а. галоўнага ўрача Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бальніцы К. В. Раманькова.

Ва ўрачыстай абстаноўцы сертыфікаты на новенькія Geely Emgrand уручыў кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін.

Гэтыя аўтамабілі будуць дастаўляць спецыялістаў для аказання неадкладнай меддапамогі, прызначаны для абслугоўвання выклікаў на дом, выканання лячэбных мерапрыемстваў на доме пацыентам з захворваннямі, якія абмяжоўваюць або пазбаўляюць чалавека рухальнай актыўнасці.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі растлумачыў: "З улікам паступлення гэтых 66 машын, легкавых аўтамабіляў у парку медустаноў вобласці дастаткова. Наступны крок — абнаўленне насілачнага транспарту, хутчэй за ўсё, правядзем яго ў 2024 годзе".

Аўтапарк сацыяльнай службы Верхнядзвінскага раёна таксама папоўніўся новым аўтамабілем. Ключы ад транспартнага сродку ўрачыста ўручылі ў Брэсце. Новая тэхніка дазволіць палепшыць якасць жыцця пажылых грамадзян, людзей з інваліднасцю і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

Галерэя выяў

Папоўніліся аўтапаркі ўстаноў раёна