Акция МЧС «Не прожигай свою жизнь!» стартовала  в Верхнедвинском районе

Акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!» стартавала ў Верхнядзвінскім раёне

Пачатак рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у нашым раёне быў пакладзены на пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку Коханаўскага сельскага Савета, а таксама падчас гутаркі з калектывам ЖКГ.

Начальнік раённага падраздзялення МНС прывітаў усіх прысутных грамадзян на пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку і прапанаваў разгадаць «Сакрэт бяспекі», дзе кожны даведаўся не толькі пра небяспекі, якія прыводзяць да пажару, але і праверыў свае «дэтэктыўныя» здольнасці па пошуку парушэнняў на малюнку прыватнага дома.

Бяспечнае выкарыстанне печанай ацяплення, сушкі бялізны, мінімальныя адлегласці да гаручых матэрыялаў і іншыя правілы былі на абмеркаванні са ратавальнікамі.

– Курэнне не толькі шкодна для здароўя, яно можа прывесці да пажару, які забярэ не толькі жыццё курца, але і яго блізкіх. Таму вельмі важна выконваць правілы бяспекі: попел збіраць у негаручую попельніцу, паліць далей ад гаручых матэрыялаў (мэблі, штор, ЛАЖ і ГЖ і г.д.), захоўваць крыніцы агню далей ад дзяцей, – расказала прадстаўнік МНС Крысціна Дамасевіч.

Бяспека выкарыстання электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём і меры бяспекі пры падрыхтоўцы ежы з дапамогай адкрытага агню – усё гэта і не толькі ў форме дыялогу абмеркавалі ратавальнікі падраздзялення МНС з жыхарамі горада і раёна.

Для даўніх курцоў быў праведзены асобны конкурс «Правер сілу лёгкіх». Ім трэба было на хуткасць надзьмуць паветраныя шары. Зрабілі яны гэта на здзіўленне хутка.

– Бяспека кожнага з вас толькі ў вашых руках. Памятайце пра тое, што бестурботнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару, – падвяла вынік сустрэчы работнік МНС.

Галерэя выяў

Акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё!» стартавала ў Верхнядзвінскім раёне