В преддверии Дня Октябрьской революции в Верхнедвинске ввели в эксплуатацию мост через реку Дрисса

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Верхнядзвінску ўвялі ў эксплуатацыю мост праз раку Дрыса

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Верхнядзвінску ўвялі ў эксплуатацыю мост праз раку Дрыса. Гэтай падзеі ў горадзе і раёне чакалі амаль два гады.

Пераправа фактычна пабудавана "з нуля". Яе даўжыня перавышае 150 м, шырыня павялічылася з 7 м да 11 м. Па абодва бакі створаны паўтараметровыя тратуары.
На рэканструкцыю моста затрачана больш за 30 млн рублёў. Фінансы былі выдзелены ў тым ліку з рэспубліканскага бюджэту.
Цырымонію адкрыцця моста наведалі і ганаровыя госці. Сярод іх старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло.
Удзельнікамі знакавай падзеі сталі кіраўнікі мостабудаўнічых арганізацый вобласці, краіны, жыхары Верхнядзвінска і раёна. Рабочым і спецыялістам, якія мелі дачыненне да будаўніцтва аб'екта, уручылі заслужаныя ўзнагароды.

Галерэя выяў

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Верхнядзвінску ўвялі ў эксплуатацыю мост праз раку Дрыса