Не будзь нябачным на дарозе!
У сувязі са скарачэннем светлавога дня, паніжэннем тэмпературы паветра і ападкамі дарожная абстаноўка можа ўскладніцца. Ужо сёння чакаецца дождж, мокры снег і замаразкі. У такую погоду ўсім удзельнікам дарожнага руху неабходна быць гранічна ўважлівымі і асцярожнымі.
Кіроўцам не варта здзяйсняць рэзкіх манеўраў, трэба быць гатовымі да раптоўнага з'яўлення на праезнай частцы людзей. Пешаходам неабходна карыстацца флікерамі, пераходзіць дарогу толькі ва ўстаноўленых месцах і пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца.
З мэтай мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя з 20 па 30 кастрычніка правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Не будзь нябачнікам на дарозе!". У першую чаргу яна накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, заклікана нагадаць аб важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і жылетаў павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.
Па ўсёй краіне нарады ДПС будуць набліжаны да аварыйна-небяспечных участкаў дарог, пешаходных пераходаў, пракантралююць выкананне ПДР пешаходамі і веласіпедыстамі, асабліва ў цёмны час сутак. Павышаная ўвага будзе нададзена тым, хто знаходзіцца ў стане ап'янення.
Таксама да 30 кастрычніка ДАІ праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па павышэнні бяспекі пасажырскіх перавозак у нерэгулярных зносінах (аўтобусамі і аўтамабілямі таксі).
Памятайце, што ўсе, хто знаходзіцца ў транспартным сродку, павінны быць прышпілены, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, якія адпавядаюць вазе і росту. Забеспячэнне бяспекі дзяцей - задача дарослых. Асабістым прыкладам прывівайце ім правілы бяспечных паводзін.