Разам з татам выконваем ПДР
З 17 па 20 кастрычніка напярэдадні Дня бацькі Дзяржаўтаінспекцыя запускае фота і відэа-чэлендж "Разам з татам выконваем ПДД"!
Запрашаем юных удзельнікаў дарожнага руху разам з татамі прыняць удзел і даслаць фотаздымкі і відэа, звязаныя з вывучэннем і выкананнем ПДД, у сацыяльныя сеткі Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці.
Самыя крэатыўныя работы і актыўныя ўдзельнікі чэлэнджа будуць узнагароджаны падарункамі!