З пачатку года на дарогах вобласці ў ДТЗ загінулі 3 пешаходы і 2 веласіпедысты
ДАІ з 10 па 20 кастрычніка правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Інспектары ўдзеляць увагу бяспецы на праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак, нагадаюць аб неабходнасці і правілах выкарыстання святлоадбівальных элементаў.
Падчас правядзення акцыі запланаваны рэйдавыя мерапрыемствы, супрацоўнікі ДАІ пракантралююць выкананне правілаў праезду нерэгулюемых пешаходных пераходаў.
АДАІ Верхнядзвінскага РАУС просіць грамадзян, у выпадку выяўлення на дарозе асоб, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння, неадкладна паведамляць аб гэтых фактах у міліцыю.
Нетрызвы ўдзельнік дарожнага руху - агульная бяда!