Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём работнікаў культуры
Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне
з Днём работнікаў культуры
Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Вы выконваеце ганаровую місію – не толькі захоўваеце, узбагачаеце і перадаеце будучым пакаленням культурныя каштоўнасці, але і фарміруеце ў людзей пачуццё нацыянальнай годнасці і ўзаемаразумення.
Дастойныя глыбокай павагі тыя, хто выбраў служэнне культуры, зрабіўшы яе сваім лёсам.
Вы працуеце, калі іншыя адпачываюць, шчодра дзеліцеся багаццем сваёй душы, дорыце радасць зносін з выдатным. Прыміце словы падзякі за вашу працу.
Жадаем вам натхнення і невычарпальнага творчага патэнцыялу. Моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў