Руководство Верхнедвинского района адресовало поздравление с Днем учителя

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём настаўніка

Паважаныя работнікі сістэмы адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Настаўнік – гэта не толькі прафесія, гэта – высокае званне. Ва ўсе часы настаўнікі не проста перадаюць будучым пакаленням свае веды, але вучаць думаць, укладаюць у вучняў часціцу сваёй душы.

Сёння педагогі нясуць у грамадства спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і лепшыя нацыянальныя традыцыі, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы, прывіваюць дзецям пачуццё гордасці за сваю краіну і жаданне быць яе годнымі грамадзянамі.

У перыяд высокіх тэхналогій перад настаўнікамі стаіць найскладанейшая задача – даць якасную аснову для падрыхтоўкі будучых кваліфікаваных спецыялістаў. Педагагічны калектыў раёна паспяхова спраўляецца з яе вырашэннем: забяспечаны высокі працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ і ССНУ, дзякуючы прафарыентацыйнай рабоце школьнікі атрымліваюць неабходныя раёну спецыяльнасці ў прафесійна-тэхнічных вучылішчах.

Ад вас, дарагія педагогі, залежыць будучыня краіны. Упэўнены, што вы заўсёды будзеце заставацца вернымі прафесійнаму абавязку, адданымі справе выхавання маладога пакалення, добрымі і чулымі людзьмі – такімі, якімі з'яўляюцца сапраўдныя настаўнікі.

Дзякуем вам за вялікую працу і сапраўдную любоў да дзяцей. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і сямейнага цяпла, удзячных і любiмых вучняў.

 

    Раённы выканаўчы камітэт.              

    Раённы Савет дэпутатаў.

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём настаўніка