Адзіны дзень бяспекі
У кожным рэгіёне Віцебшчыны 21 верасня пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Пад эгідай акцыі ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе арганізавана практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу – кожны жыхар вобласці зможа даведацца не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.
Самы час падрыхтавацца загадзя і паўтарыць асноўныя правілы бяспекі са спецыялістамі ў гэтай справе.
Што рабіць, калі здарыўся пажар на працоўным месцы ў арганізацыі ці офісе?
- Не панікуйце;
- Выклічце ратавальнікаў па тэлефоне 101 ці 112;
- Апавясціце аб пажары калег;
- Адключыце электрапрыборы;
- Па магчымасці скарыстайцеся вогнетушыцелем;
- Пакіньце памяшканне.
Заўсёды варта памятаць «папярэджаны – значыць узброены!», таму так важна ведаць правілы бяспекі.
МНС заклікае бацькоў навучыць сваіх дзяцей дзеянням пры надзвычайных сітуацыях, нагадаць ім, што жарты з агнём небяспечныя, электрапрыборы павінны быць уключаны толькі пад наглядам, любое неасцярожнае абыходжанне з агнём можа прывесці да пажару.