Пад кантролем ДАІ - уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху
З мэтай зніжэння негатыўных тэндэнцый і папярэджання траўматызму ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, з 15 па 24 верасня ДАІ Віцебшчыны правядзе комплекс прафмерапрыемстваў, каб чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў на неабходнасць няўхільнага выканання ПДР, а таксама абавязковага выкарыстання святлоадбівальных элементаў.
Праваахоўнікамі будзе арганізавана маштабная тлумачальная праца ў працоўных калектывах і ўстановах адукацыі.
На дарогах будуць праведзены рэйдавыя мерапрыемствы.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху павышаць асабістую адказнасць за паводзіны на дарозе, развіваць навыкі пастаяннага кантролю за змяненнем дарожнай абстаноўкі, ведаць усе асноўныя патрабаванні ПДР і быць узаемна ветлівымі на дарогах, бо ў большасці выпадкаў дарожна-транспартныя здарэнні здзяйсняюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху.