ДАІ правядзе мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам матацыклістаў
Рэйдавыя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам мотатранспарту, пройдуць і на ўсёй тэрыторыі Віцебскай вобласці з 12 па 17 верасня.
У ходзе рэйдаў і масаваных адпрацовак будуць ва ўзмоцненым рэжыме спыняць грубыя парушэнні ПДД і хуліганскія дзеянні з боку кіроўцаў двухколавых механічных транспартных сродкаў.
Асаблівую ўвагу нададуць фізічнаму стану кіроўцаў і наяўнасці ў іх пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі, а таксама выкананню хуткаснага рэжыму і правілаў манеўравання.
З пачатку мотасезона на дарогах павялічылася колькасць двухколавых транспартных сродкаў і, як следства, колькасць ДТЗ з іх удзелам.
Каб не трапіць у бяду, неабходна строга выконваць Правілы дарожнага руху і не ігнараваць рэкамендацыі ДАІ.
Не варта ўцягвацца ў бессэнсоўныя мотагонкі, неабходна выконваць хуткасны рэжым, устаноўлены для мотатранспарту: у населеным пункце – да 60 км/г, па-за населеным пунктам – да 90 км/г.
Трэба таксама пазбягаць "сляпых зон", здзяйсняючы абгон або апярэджанне, а ў патоку транспарту рухацца строга ў сваёй паласе і ў адзін шэраг. Таксама неабходна трымаць бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал.
Акрамя таго, нельга забываць пра моташлем – ён павінен быць зашпілены, гэта дапаможа пазбегнуць сур'ёзных траўм у выпадку падзення, тое ж тычыцца і мотацыклетных пальчатак.
Ні ў якім выпадку нельга садзіцца за руль матацыкла ў стане алкагольнага ап'янення – дарога рэдка гэта даруе, падкрэслілі ў ДАІ.
АДАІ Верхнядзвінскага РАУС