В Городке отметили День белорусской письменности-праздник национальной культуры, печатного слова и белорусской духовности, которому в этом году исполнилось 30 лет

У Гарадку адзначылі Дзень беларускага пісьменства – свята нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якому сёлета споўнілася 30 гадоў

У свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі Верхнядзвінскага раёна – рэдакцыя газеты "Дзвінская праўда" і творчыя работнікі Верхнядзвінскага раённага цэнтра культуры.

Тэматычная зона нашага раёна "Павятовы горад" з гараднічым, атрыбутамі пісьменнасці і жывым гусем выклікала захапленне ў наведвальнікаў. Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды аб'ядноўваюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці, з'яўляюцца невычарпальнай крыніцай сілы і мудрасці, апорай у выхаванні патрыятызму і любові да Айчыны.

У Гарадку адзначылі Дзень беларускага пісьменства – свята нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якому сёлета споўнілася 30 гадоў