С Днем знаний и началом нового учебного года!

З Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Першае верасня – наша агульнае свята: усіх, хто прыступае да вучобы, хто вучыць і хто ўсё жыццё захоўвае самыя добрыя ўспаміны пра сваіх настаўнікаў.

Сёння ва ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі. Па добрай традыцыі, калектывы школ наведалі, павіншавалі з Днём ведаў і ўручылі падарункі прадстаўнікі органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.
У гонар пачатку навучальнага года старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Васіль Мікалаевіч Шылаў уручыў Валынецкай школе імя І.Д.Чарскага грашовы сертыфікат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Бо школа была і застаецца надзейным фундаментам грамадства, гарантыяй дабрабыту і бяспекі дзяржавы. І вельмі важна, каб моладзь у ёй выхоўвалася сапраўднымі патрыётамі і абаронцамі роднай зямлі, захоўвала традыцыі і гістарычную памяць.
Дарагія сябры, няхай кожны школьны дзень будзе напоўнены шчырай працай і радасцю дзіўных адкрыццяў!
З святам!

З Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!