З Днём ведаў!
Урачыстыя лінейкі з нагоды пачатку новага навучальнага года пачнуцца 1 верасня а 10:00.
Урачыста апранутыя школьнікі па ўсёй краіне адправяцца на першыя ўрокі. За парты сядуць больш за 1 млн беларускіх навучэнцаў. Сярод іх 1910 верхнядзвінскіх школьнікаў і 195 першакласнікаў.
У урачыстых мерапрыемствах возьмуць удзел кіраўнікі раёна, прадпрыемстваў і арганізацый Верхнядзвіншчыны.
Пасля лінейкі адбудзецца і першы ў 2023 - 2024 навучальным годзе ўрок.
Яго тэма - «Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння».