Главное событие отечественного книжного мира — XXX День белорусской письменности в этом сезоне обещает большие открытия

Галоўная падзея айчыннага кніжнага свету — XXX Дзень беларускага пісьменства ў гэтым сезоне абяцае вялікія адкрыцці

Па-першае, геаграфічныя. Ну калі яшчэ знойдзецца нагода з'ездзіць у Гарадок, на малую радзіму аўтара «Тараса на Парнасе» Кастуся Вераніцына?

Па-другое, чытацкую публіку чакаюць адкрыцці навуковыя. Дзесяткі выданняў, прысвечаных малавядомым старонкам гісторыі Беларусі, кожнае айчыннае выдавецтва падрыхтавала да свята нешта асаблівае.
І па-трэцяе, Гарадок сустрэне гасцей адкрыццямі мастацкімі. Новыя скульптурныя кампазіцыі і мурал з гербамі і назвамі ўсіх гарадоў, якія прымалі ў сябе Дзень пісьменства. Але, самае галоўнае, толькі тут за два дні можна забяспечыць сябе чытаннем на цэлы год.
Цырымонія адкрыцця XXX Дня беларускага пісьменства адбудзецца 2 верасня а 20:00. На ёй стануць вядомыя ў тым ліку імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Адкрыем сакрэт: усе шэсць пераможцаў — з рэгіёнаў, а гэта сведчыць пра тое, што літаратура сёння развіваецца не толькі ў Мінску.
Гарадок — пяты за 30 гадоў цэнтр Дня беларускага пісьменства на Віцебшчыне.
Раней яго тройчы прымаў радзіма першадрукара Францыска Скарыны — старажытны Полацк, і па разе Глыбокае, Паставы і Орша.

Падрабязнасці тут: https://www.sb.by/articles/vnimanie-knige.html

Галоўная падзея айчыннага кніжнага свету — XXX Дзень беларускага пісьменства ў гэтым сезоне абяцае вялікія адкрыцці