У Верхнядзвінскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
Напярэдадні новага навучальнага года ў Верхнядзвінскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!». Першы этап акцыі прайшоў на аб'ектах гандлю.
У краме «Маяк» дзеці маглі прымерыць баявое адзенне ратавальніка і зрабіць памятныя фотаздымкі ў ролі пажарных-ратавальнікаў.
Для дзяцей і іх бацькоў была падрыхтавана цэлая забаўляльная праграма. Яны маглі праверыць свае веды па алгарытме дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях. Для гэтага ім былі прадстаўлены малюнкі з нанесенымі на іх небяспечнымі сітуацыямі, выйсце з якіх павінны былі знайсці разам. Хлопцам разам з бацькамі цікава было ўспамінаць нумары экстранных службаў, сабраць пазл з мультфільма «Чароўная кніга».
Таксама работнікі МНС размаўлялі з бацькамі пра веды пажарнай бяспекі, цікавіліся, ці ўстаноўлены ў дамах пажарныя апавяшчальнікі, дзе захоўваюцца небяспечныя прадметы, заклікалі не пакідаць дзяцей без нагляду.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"