Новыя перамогі нашых жывёлаводаў!
Аператар машыннага даення ААТ «Шайцерава» Валянціна Хадкевіч заняла першае месца ў абласным спаборніцтве па вытворчасці малака ў ліпені 2023 года і ўзнагароджана Дыпломам Віцебскага абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні і абкама прафсаюза работнікаў АПК.
Трэцяе месца ў аператара гэтага ж прадпрыемства Алены Дрыжовай, якая адзначана адпаведным Падзякай. Узнагароды прама на працоўным месцы - у полі - пераможцам спаборніцтва ўручылі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй і кіраўнік прафсаюзнай пярвічкі сельгаспрадпрыемства Алена Станкевіч. Віншуем!
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"