Трансляцыі ўрачыстага адкрыцця і закрыцця Дня беларускага пісьменства пакажа тэлеканал «Беларусь 3».
Телеканал «Беларусь 3» пакажа трансляцыі з асноўных пляцовак падчас святкавання XXX Дня беларускага пісьменства, які сёлета прыме Гарадок Віцебскай вобласці.
2-3 верасня гледачы могуць убачыць трансляцыі ўрачыстых цырымоній адкрыцця і закрыцця свята. На працягу двух дзён будуць праводзіцца прамыя ўключэнні з імправізаванай студыі.
Да кніжнага фестывалю прымеркавана прэм'ера праекта «Рыфмаваныя пачуцці». У серыі відэаролікаў юныя таленты чытаюць уласныя вершы на беларускай мове.
Сацыякультурны канал нагадае душэўную і ўрачыстую атмасферу, якая штогод пануе на свяце. З 29 жніўня па 1 верасня ў эфіры – тэлеверсіі канцэртаў са свята беларускага пісьменства, якія праводзіліся ў мінулыя гады.
Урачыстае адкрыццё юбілейнага Дня беларускага пісьменства адбудзецца 2 верасня ў эфіры «Беларусь 3» у 21:00. Тэле гледачы змогуць атрымаць асалоду ад мастацка-тэатралізаванага дзеяння «Анталёгія Дня беларускага пісьменства».
3 верасня ў 11:50 на тэлеканале адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма, прысвечанага Анатолю Аўруціну. Фільм зняты з нагоды юбілею майстра слова і раскрывае яго гісторыю жыцця. У гэты ж дзень у 14:00 – прамая трансляцыя ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму і канцэртнай праграмы.
На працягу святочных дзён тэлеканал пакажа мастацкія фільмы і спектаклі, створаныя па творах беларускіх літаратараў. У тэматычнай падборцы-тэлеверсіі спектакляў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Тэатра-студыі кінаакцёра і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, таксама ігравыя стужкі, знятыя па матывах твораў Аляксея Дударава, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, а самым маленькім тэлегледачам канал
прапануе прагляд анімацыйнай стужкі «Я таямніцу ў глыбіні душы хаваю… Максім Багдановіч».
Па матэрыялах sb.by.