На іншым беразе
У верасні «Беларусьфільм» прадставіць гледачам новую кінастужку «На іншым беразе».
Дзеянні кінастужкі разгортваюцца ў 1925 годзе ля мяжы Заходняй Беларусі і БССР.
Праз гісторыю галоўнага героя гледачу трэба будзе ўбачыць станаўленне асобы ў экстрэмальных умовах жорсткага падаўлення любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць.
Стваральнікі праекта разлічваюць на шырокі гледацкі водгук пасля прэм'еры фільма, бо «На іншым беразе» — гэта дынамічная і сучасная карціна пра самае галоўнае.
Паглядзець трэйлер фільма можна па спасылцы https://disk.yandex.ru/d/kBNFZ3fiEEMPtQ/На%20другом%20берегу%20Трейлер_НОВЫЙ.mp4