В Беларуси проводится III Республиканский конкурс социальной рекламы #Познай Беларусь

У Беларусі праводзіцца ІІІ Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы #Пазнай Беларусь

Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі запрашаюць да ўдзелу ў III Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь».

Тэрміны правядзення: з 01 чэрвеня па 27 верасня 2023 года.
Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня па 1 верасня 2023 года.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе ахвотныя: фізічныя асобы, у тым ліку дзеці і навучэнская моладзь (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць не пазней 1 верасня 2023 года заяўку разам з конкурснай працай па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSedww6TJwJfDEuHrm7dgG2JF