«Жнівеньскія Спасы» прайшлі ў аграгарадку Боркавічы
Сёмы раз гасцінная Боркавіцкая зямля адсвяткавала шчодрыя "Жнівеньскія Спасы"!
Гэтае свята з водарам свежага мёду, духмянага хлеба, лясных арэхаў і спелых яблыкаў, з выдатнымі выставамі, майстар-класамі, гульнямі і забавамі любяць усе - і жыхары аграгарадка, і госці свята!
"Жнівеньскія Спасы" па праве можна назваць візітнай карткай Боркавіцкай зямлі.