У Верхнядзвінскім раёне расце атрад камбайнераў-тысячнікаў
«Тысячныя» намалоты з'яўляюцца ў гаспадарках раёна літаральна кожны дзень – кіроўцы і камбайнеры дэманструюць прафесіяналізм і высокія вытворчыя дасягненні.
ААТ «Шайцерава» традыцыйна лідзіруе на аגוльным жніве. Звыш тысячы тон збожжа і рапсу намалацілі камбайнеры Сяргей Ліпоўка, Генадзь Рыгораў і Дзяніс Ясюкевіч. А Васіль Косаў, які стаў першым «тысячнікам» у вобласці, набліжаецца да двухтысячнага намалоту!
Па тысячы тон збожжа і рапсу на рахунку камбайнера мехатрада масласырзавода Аляксандра Дарожку і экіпажа Уладзіміра Лапкоўскага і Аляксандра Турчыновіча з ААТ «Прудзінкі».
Сярод кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, няма роўных Міхаілу Шкіндеру з ААТ «Шайцерава» і Алегу Жукоўскаму з ААТ «Прудзінкі», якія перавезлі звыш дзвюх тысяч тон збожжа і рапсу!
Больш за тысячу перавезеных тон на рахунку Віктара Шыманскага з ААТ «Шайцерава» і Уладзіміра Залецілы з ААТ «Сакалоўшчына».
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй разам са старшынямі пярвічных прафсаюзных арганізацый гаспадарак прыязджаюць проста ў поле з ганаровай місіяй павіншаваць хлебаробаў Верхнядзвіншчыны, якія намалацілі і перавезлі тысячу тон хлеба, уручыць ім заслужаныя ўзнага