«Увага – дзеці!»: не забывайце ўключаць фары з 25 жніўня па 5 верасня
Штогод у Беларусі з 25 жніўня па 5 верасня праходзіць прафілактычная акцыя МУС «Увага — дзеці!».
Галоўная мэта акцыі — павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.
Нагадваем, што гэта значыць.
З 25 жніўня па 5 верасня беларускія кіроўцы павінны будуць ездзіць з уключаным блізкім святлом фар не толькі ў начны, але і ў дзённы час, прычым ёсць адпаведны пункт у ПДР. Парушэнне пагражае штрафам у памеры да 3 базавых велічынь, а пры паўторным невыкананні — да 8 базавых.
Акрамя ўключанага святла фар кіроўцам неабходна выконваць іншыя нарматывы ПДР, якія маюць дачыненне да школьнікаў (напрыклад, выконваць знакі «Увага дзеці», «40» і інш.). Асабліва пільнымі неабходна быць каля
школ, дзіцячых садоў і іншых устаноў адукацыі.
З пачаткам навучальнага года супрацоўнікі ДАІ ўзмацняць кантроль на дарогах — будуць праходзіць рэйды, каб спыніць магчымыя парушэнні ПДР, забяспечыць бяспеку на пешаходных пераходах, выкананне хуткаснага рэжыму,
правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў.
Асаблівую ўвагу праваахоўнікі надаюць традыцыйна прафілактычнай працы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы і бацькоўскія сходы, раскажуць аб прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за невыкананне правілаў.
У ДАІ ўпэўнены: навучаць дзяцей правілам дарожнага руху трэба з ранняга ўзросту.
Таксама ДАІ заклікае не ігнараваць аўтамабільныя крэслы!
Спецыялісты Дзяржаўтаінспекцыі перакананыя: зыход аварыйнай сітуацыі шмат у чым вызначае тое, як дзіця сядзіць у машыне.
Нагадваем, што згодна з заканадаўствам дзеці да 5 гадоў павінны перавозіцца ў спецыяльным крэсле ў адпаведнасці з ростам і вагой. Ад 5 да 12 гадоў — з выкарыстаннем утрымліваючых прыстасаванняў або іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку. Важна, каб дыяганальны рамень праходзіў праз плячо і грудную клетку і не саслізгваў на шыю. Перавозіць дзяцей на каленях нельга. Недапушчальна таксама прышпіліць адным рамянём і пасажыра, і малое, якое сядзіць у яго на каленях — адзін рамень прызначаны для аднаго чалавека.
Невыкананне гэтых пунктаў таксама цягне адказнасць — папярэджанне або штраф да 4 базавых велічынь пры першым парушэнні і штраф ад 2 да 8 базавых за паўторнае парушэнне на працягу года.
І памятай
Звярніце ўвагу, што асноўныя дзіцячыя інстынкты і манера паводзінаў выпрацоўваюцца ў раннім узросце, калі бацькі для дзіцяці з'яўляюцца эталонам і прыкладам для пераймання.
Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей!
АДАІ Верхнядзвінскага РАУС.