Віншаванні прымаюць лідары!
На хлебным полі ААТ "Шайцерава" сёння ўшаноўвалі "тысячнікаў" - трактарыстаў-машыністаў гаспадаркі Сяргея Ліпоўку і Генадзя Рыгорыча, якія на айчынных камбайнах намалацілі 1000 тон збожжа.
Падзякаваць аграрыяў і ўручыць падарункі падчас невялікага перапынку ў працы прыехалі старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Алена Зуй і старшыня прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Алена Станкевіч.
Віншуем з працоўнай перамогай! Раўняемся на лідараў!