Кіраўнікам раённых аддзяленняў партыі "Белая Русь" у Віцебску ўручылі пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі
"Адным з важных элементаў развіцця краіны і яе стабільнасці з'яўляецца грамадзянская супольнасць. Заканамерным працэсам стала стварэнне партыі "Белая Русь".
У нас створаны 25 рэгіянальных аддзяленняў і абласная структура партыі, і мы актыўна ўключаемся ў палітычны працэс", - адзначыў на ўрачыстай цырымоніі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
Кіраўнікам рэгіянальных аддзяленняў Беларускай партыі "Белая Русь", створаных у 21 раёне вобласці, Наваполацку і трох адміністрацыйных раёнах Віцебска, уручылі пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі.
"Гэта гістарычны дзень для нас з вамі. Галоўная задача - быць адзіным цэлым", - падкрэсліла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Валянціна Багатырава.
Па матэрыялах "БЕЛТА"