На Верхнедвинщине – второй «тысячник»!

На Верхнядзвіншчыне – другі «тысячнік»!

Старшы камбайнер ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Аляксандр Дарожка стаў другім «тысячнікам» у раёне!

У ААТ «Сакалоўшчына» хлебароб на New Holland намалаціў тысячу тон збожжа і рапсу. Аляксандра Сяргеевіча з сельскай гаспадаркай звязваюць 27 гадоў, шэсць з якіх ён працуе ў мехатрадзе, прыбіраючы хлеб і выконваючы ўвесь комплекс палявых работ.
У полі з працоўнай перамогай камбайнера павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Гарбуль, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена Зуй, інжынер-механік ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод» Андрэй Булаўскі і дырэктар ААТ «Сакалоўшчына» Уладзімір Корсун.

Перадавіку ўручаны Дыплом і каштоўныя падарункі.

Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"

На Верхнядзвіншчыне – другі «тысячнік»!