Адкрыты дыялог, экскурсію па горадзе, праект «Памяць сэрца», новыя знаёмствы і многае іншае прапанаваў удзельнікам і гасцям раённы фестываль беларускіх студэнцкіх атрадаў
Сёлета БСО споўнілася 60 гадоў.
З байцамі студатрадаў раёна сустрэліся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якаўлева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Наталля Андрэева, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Таццяна Маскалёва і дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Паліна Гродзь.
Кожнаму студэнцкаму атраду прысвоена імя Героя Савецкага Саюза нашага раёна.
У гэта працоўнае лета ў ГРУПП ЖКГ працуюць хлопцы са студэнцкага экалагічнага атрада «Прарыў» імя Героя Савецкага Саюза Н.В. Траян.
Байцы з атрада «Лясны патруль» і «Экалагічны патруль» імя Героя Савецкага Саюза І.М. Кобзуна працаўладкаваны ў ДЛГУ «Верхнядзвінскі лясгас».
У ААТ «Сакалоўшчына» сфарміраваны сельскагаспадарчы атрад «Полымя» імя Героя Савецкага Саюза С.А. Забагонскага.
На сустрэчу прыйшлі і прадстаўнікі студатрадаў «Юныя патрыёты» і «Эколагі», якія ўжо завяршылі працу ў арганізацыях раёна. Хлопцы падзяліліся ўражаннямі аб тым, як ім працавалася, ці задаволены вынікамі іх працы наймальнікі, планамі на наступнае працоўнае лета.
У дзень нараджэння БСО ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны пуцёўкі атрадам, якія прыступілі да працы з 1 жніўня – «Лясны патруль», «Полымя», «Прарыў».
У гарадскім скверы хлопцы разам з першым сакратаром РК БРСМ Алёнай Конах правялі акцыю «Памяць сэрца».
Такі свята ў нашым раёне адзначаецца ўпершыню, але напэўна запомніцца ўсім яго ўдзельнікам.
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды" http://www.d-p.by