Сегодня в Беларуси стартуют II Игры стран СНГ

Сёння ў Беларусі стартуюць II Гульні краін СНД

Сёння ў Беларусі стартуе галоўная спартыўная падзея гэтага года – II Гульні краін СНД, якія пройдуць з 4 па 14 жніўня.

Цырымоніі адкрыцця і закрыцця спартыўнага форуму адбудуцца на «Мінск-Арэне», а спаборніцтвы пройдуць па ўсёй краіне – турніры па 20 відах спорту прымуць 11 гарадоў: акрамя сталіцы, гэта Віцебск, Брэст, Гомель, Гродна, Магілёў, Барысаў, Салігорск, Орша, Маладзечна і Жлобін. У Гульнях возьмуць удзел каля 5 тысяч спартсменаў, а таксама трэнерскі склад, абслугоўваючы персанал, журналісты і заўзятары з розных краін.
Плануецца, што Гульні стануць не толькі арэнай спартыўных баталій, але і дазволяць гасцям убачыць усю прывабнасць і гасціннасць нашай краіны.

Сёння ў Беларусі стартуюць II Гульні краін СНД