Галоўнае багацце – дзеці
Алена і Аляксандр Якаўлевы з аграгарадку Валынцы – шматдзетныя бацькі. У іх сям’і растуць чацвёра сыноў.
Старэйшаму Паўлу ўжо 16 гадоў, яшчэ год – і будзе паступаць. Хоча стаць аграномам. Ён і зараз працуе ў студатрадзе ў ААТ «Прудзінкі». Сярэднім – блізнятам Ільі і Арсеню – па 9 гадоў. Самаму малодшаму Мікіту – 4 гады.
Алена перакананая, што радасць мацярынства дапамагае пераадольваць усе цяжкасці. У сям’і вялікая гаспадарка, працы хапае ўсім.
У сям’і любяць і малако, і тварог, тым больш, што ўсё сваё, натуральнае.
А ў выхадныя мама з задавальненнем выконвае «заказы» сваіх мужчын: гатуе стравы з хатніх прадуктаў.
З бацькам сыны любяць праводзіць час у гаражы. А яшчэ ўся сям’я з нецярпеннем чакае дня, калі пераедзе ў свой новы двухпавярховы дом.
Пабудавалі яго, скарыстаўшыся прэферэнцыямі, якія дае дзяржава шматдзетным сем’ям. Цяпер засталося толькі зрабіць унутранае аздабленне і можна святкаваць наваселле!
Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"