Начинаем жатву и не снижаем темпов кормозаготовки

Пачынаем жніво і не зніжаем тэмпаў нарыхтоўкі кармоў

Аграрыі сельгаспрадпрыемства «Коханавічы» бесперапынна вядуць нарыхтоўку кармоў: своечасова завершаны першы ўкос, завяршаецца другі.

Нарыхтавана амаль 12000 тон сенажу і збожжасенажу пры патрэбе 13000 тон. «Плюсуе» гаспадарка і па колькасці кармавых адзінак да ўзроўню мінулага года.
Вынікова працуюць Васіль Мароз, які здрабніў 5993 тоны правяленай масы, Віктар Казлоў – 5143 тоны. Бесперабойную адвозку забяспечваюць Іван Жук, Юрый Гайліш, Валерый Чарвінскі і Сяргей Юр'еў.
На касьбе шматгадовых траў лідзіруюць Аляксандр Жораў, Васіль Пілынік і Аляксей Бурда, на зграбанні правяленай масы – Дзмітрый Разбінскі і Мікалай Сувораў. А механізатар Іван Куксо на К-701 затрамбаваў 11308 тон!
– Сёлета з-за засухі паўнавартасна «ўзяць» першы ўкос не ўдалося, – кажа галоўны аграном Аляксандр Казлоў. – Таму было прынята рашэнне выкарыстоўваць некаторыя ўчасткі збожжавых для нарыхтоўкі кармоў на збожжасенаж.
З жнівом хлебаробы маюць намер справіцца на працягу тыдня – яшчэ столькі ж часу трэба, каб завяршыць нарыхтоўку кармоў. Гатовы выйсці ў поле сем камбайнаў, за штурваламі якіх як карыфеі поля, так і маладыя, але перспектыўныя камбайнеры.

Па матэрыялах "Дзвінскай праўды"

Пачынаем жніво і не зніжаем тэмпаў нарыхтоўкі кармоў