Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна павіншавала работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам
Паважаныя работнікі і ветэраны Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Віншуем вас з прафесійным святам і 170-годдзем пажарнай службы Беларусі!
Гісторыя пажарнай службы неаддзельная ад гісторыі краіны. У самыя драматычныя яе перыяды ратавальнікі заўсёды былі побач з народам і з гонарам выконвалі святыя абавязкі.
У гэты ўрачысты дзень выказваем словы асаблівай удзячнасці работнікам Верхнядзвінскага РАНС за высокі прафесіяналізм, аператыўнасць, адказнасць.
Штодня вырашаючы задачы па забеспячэнні пажарнай бяспекі насельніцтва, вы праяўляеце смеласць, бясстрашнасць, прафесіяналізм, дэманструеце дакладнае ўзаемадзеянне, гатоўнасць да ліквідацыі пажараў і высокую аператыўнасць пры рэагаванні на ўсе надзвычайныя сітуацыі, што ўзнікаюць.
Дзякуючы вам жыхары нашага рэгіёну і краіны ўпэўненыя: дапамога заўсёды побач.
Вашы прафесіяналізм і адвага не раз дапамагалі ў цяжкай сітуацыі, а самаадданасць і зладжанасць у працы ратавалі жыцці!
Дзякуем вам за штодзённую працу, высокі прафесіяналізм, смеласць і аператыўнасць.
Няхай і надалей ваша служба будзе надзейнай гарантыяй забеспячэння бяспекі краіны.
Жадаем усяму асабістаму складу моцнага здароўя, міру, шчасця і новых прафесійных дасягненняў на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь!