Приглашаем на торжества в Росицу

Запрашаем на ўрачыстасці ў Расіцу

28 і 29 ліпеня ў санктуарыі Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных пакутнікаў Другой сусветнай вайны Юрыя Кашыры і Антонія Лешэвіча, якія загінулі 80 гадоў таму.

Мерапрыемствы памяці пачнуцца ў Росіцкім касцёле Святой Тройцы вечарам 28 ліпеня а 18 гадзіне.
А 2 гадзіне ночы адбудзецца працэсія да Паклоннага Крыжа – месца гібелі мірных жыхароў.
Завершацца мерапрыемствы ў суботу 29 ліпеня а 10 гадзіне.
У сувязі з правядзеннем 28-29 ліпеня ў Росіцы духоўных мерапрыемстваў, будуць арганізаваны дадатковыя рэйсы аўтобусаў :
- 28.07.23 г. па маршруце: Верхнядзвінск-Росіца з адпраўленнем ад аўтастанцыі Верхнядзвінск у 21 гадзіну;
- 29.07.23 г. па маршруце: Росіца-Верхнядзвінск з адпраўленнем з Росіцы па заканчэнні Крыжовага ходу.
Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, пры сабе неабходна мець пашпарт.

Запрашаем на ўрачыстасці ў Расіцу