Атрыманне вышэйшай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях
Аграрнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі з 17 ліпеня па 27 ліпеня 2023 г. уключна будзе ажыццяўляцца дадатковы набор для атрымання вышэйшай адукацыі на падставе дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста.
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама, сельскагаспадарчыя арганізацыі Верхнядзвінскага раёна прапануюць абітурыентам 2023 года заключэнне дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста для навучання ва ўстановах адукацыі «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт», «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія», «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».
Пры заключэнні дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы з сельскагаспадарчымі арганізацыямі навучэнцу будзе ўстаноўлена штомесячная выплата ў памеры 5 базавых велічынь на ўвесь перыяд навучання.
Абітурыенты, якія паступаюць у аграрныя ўстановы вышэйшай адукацыі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на ўмовах мэтавага дагавора залічваюцца без уступных выпрабаванняў.
Таксама прапануем заключэнне дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага) для навучання ў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для аграпрамысловага комплексу (Аграрны каледж «ВГАВМ»), з устанаўленнем штомесячных выплат у памеры да 5 базавых велічынь на ўвесь перыяд навучання і наступным гарантаваным прадастаўленнем працоўнага месца па атрыманай спецыяльнасці.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Верхнядзвінскага райвыканкама: г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1 каб. № 43 або па тэл. 6-35-45