Дні Пскоўскай вобласці ў Віцебску пройдуць з 27 па 30 ліпеня
Дни Пскоўскай вобласці ў Віцебску пройдуць з 27 па 30 ліпеня – маштабны фестываль, на якім госці змогуць пазнаёміцца з культурай, турыстычным патэнцыялам, эканамічнымі рэсурсамі, інвестыцыйнымі магчымасцямі, вытворцамі і патрыятычным рухам Пскоўскага рэгіёну.
На плошчы Тысячагоддзя разгорнецца грандыёзнае свята з насычанай культурнай праграмай.
На галоўнай сцэне перад гасцямі выступяць лепшыя музычныя калектывы рэгіёну - Губернатарскі сімфанічны аркестр Пскоўскай вобласці, Ансамбль рускай музыкі «Пскоў», Заслужаны калектыў народнай творчасці Расіі ансамбль "СКАЗ" ім. В. Г. Румянцава і Заслужаны калектыў народнай творчасці тэатр танца «Рускія ўзоры».
Для маленькіх наведвальнікаў падрыхтавана спецыяльная дзіцячая праграма з выступленнем Пскоўскага абласнога тэатра лялек і інтэрактыўнымі забавамі.
А ўвечары гасцей фестывалю чакае мультымедыйны спектакль з музычнымі фантанамі і феерверкам на вадзе.
Прамысловая выстава будзе сустракаць наведвальнікаў экспазіцыяй прадукцыі найбуйнейшых прадпрыемстваў вобласці, зонай дэгустацыі.
На пляцоўцы, прысвечанай турызму, можна будзе даведацца пра славутасці, асаблівыя і знакавыя месцы, турыстычныя маршруты і музеі пскоўскага рэгіёну. Тут разгорнуцца зоны з флэшмобамі, майстар-класамі, інтэрактыўнымі гульнямі.
Госці фестывалю таксама змогуць наведаць мерапрыемствы моладзева-патрыятычнага блока.
У межах правядзення Дзён Пскоўскай вобласці плануецца правядзенне дзелавой праграмы і 9-е пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі пад старшынствам Губернатара Пскоўскай вобласці М.Ю.Ведэрнікава і намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Пятрышэнка.
Усіх чакаем на фестывалі на плошчы Тысячагоддзя з 27 па 30 ліпеня 2023 года.