Верхнядзвінскія хлебаробы вядуць уборку азімага ячменю
У гэтыя спякотныя ліпеньскія дні клопатаў у аграрыяў хапае. Паспеў ураджай, які заклалі яшчэ з восені. Хлебаробы ААТ «Сакалоўшчына» завяршаюць уборку азімага ячменю – ён выспявае раней за іншыя культуры. Намалочана 350 тон першага хлеба пры сярэдняй ураджайнасці 28 ц/га.
У асноўным, спраўляюцца ў гаспадарцы сваімі сіламі. Але і дапамога шэфаў – мехатрада масласырзавода – дарэчы. Так, уборку азімага ячменю на магутным камбайне New Holland вядзе механізатар мехатрада Аляксандр Дарожка. Збожжа новага ўраджаю адвозіць Уладзімір Залеціла. З гэтай працай звяно справілася за шэсць дзён, абмалаціўшы 125 гектараў.
Кіпіць праца і на збожжатоку. У дзве змены дапрацоўваюць збожжа аператары ЗСШ-30 Міхаіл Беладзед і Аляксандр Быкоў разам з маладымі памочнікамі Кірылам Радзьковым і Іванам Мурашкам.
Наступны этап – уборка азімага рапсу на 180 гектарах. Да яе прыступяць ужо на гэтым тыдні. Усяго ж азімы клін складае больш за 700 гектараў, яшчэ столькі ж занялі яравыя культуры – ячмень, у тым ліку і піваварны, авёс, рапс і пшаніца. Трэба будзе здаць у кошт дзяржзаказу 160 тон рапсу, 180 – піваварнага ячменю і 400 – харчовай пшаніцы.
Максімальна сабраць і захаваць ураджай імкнуцца (злева направа) аператары збожжасушыльнага комплексу
Міхаіл Беладзед, Аляксей Кібальнік, камбайнер Андрэй Смірноў, кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Корсун, аператар і памочнік аператара сушыльнай гаспадаркі Эдуард Сыцікаў і Кірыл Радзькоў.
На уборцы разгорнуцца шырокім фронтам. Малаціць збо