Верхнедвинцы на «Славянском базаре в Витебске»

Верхнядзвінцы на «Славянскім базары ў Віцебску»

Абласны цэнтр у гэтыя дні ператвараецца ў вялікую сцэнічную пляцоўку, дзе праводзяцца розныя культурныя мерапрыемствы, прычым многія з іх у фармаце «open-air» – гэта значыць пад адкрытым небам.

У святочнай праграме возьмуць удзел майстры, артысты і калектывы Верхнядзвінскага раёна.
13 ліпеня пачаў сваю працу «Горад майстроў» – месца, дзе любая рукадзельніца можа палюбавацца працамі аднадумцаў, запазычыць ідэі і натхненне для творчасці. А наведвальнікі акунаюцца ў чароўны свет рамёстваў, набываюць вырабы ручной працы, якія спадабаліся, знаёмяцца з аўтарамі, вучацца майстэрству.

Штогод у «Горадзе майстроў» свае працы прадстаўляе Верхнядзвінскі Дом рамёстваў. На гэты раз нашы майстры прывезлі на суд гледачоў 18 адроджаных рамёстваў, сярод якіх рэмізнае ткацтва, спіральнае пляценне і многія іншыя.
Рукадзельніца народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў раённага Дома рамёстваў Ірына Салаўёва прыме ўдзел у абласным конкурсе майстроў вышывання і вязання кручком і спіцамі «Чароўная нітка», а майстар народных рамёстваў Тамара Мядзель пакажа сваё мастацтва ў міжнародным конкурсе «Лазовы прут».
Сёння, 14 ліпеня, на плошчы Пушкіна, у рамках правядзення Дня Саюзнай дзяржавы праходзіць свята народнай культуры і традыцый «Гуляй, народ!». Калектывы Верхнядзвінска і Себежа: народны вакальна-харэаграфічны ансамбль «Ярыца», народны ансамбль народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі» і народнай песні «Сударушка» на сумеснай пляцоўцы прадставяць агульную канцэртную праграму.
Побач працуе сумесны падворак, дзе прадстаўлена нацыянальная кухня, прадукцыя розных брэндаў і турыстычныя маршруты «Запаведнага паазер'я» Асвейскага заказніка і Себежскага нацыянальнага парка. Тут жа майстры дзвюх братніх краін паказваюць традыцыйныя рамёствы, лапікавае шыццё, праводзяць майстар-класы па вырабе лялек-абярэгаў, роспісе пернікаў, вырабе брошак, пляценні з бісеру, вышыўцы. Себежцы прапануюць наведвальнікам навучыцца тэхніцы набойкі малюнка на тканіну. Майстар разьбы па дрэве – вырабляць сувеніры. І, вядома ж, госці падворка змогуць пакаштаваць нацыянальныя стравы беларускай і рускай кухняў, прыгатаваныя ўдзельнікамі народнага калектыву беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Расіца» і Себежскімі майстрамі-кулінарамі. Усё гэта будзе «запраўлена» народным каларытам, песнямі, танцамі, гульнямі.
У суботу, 15 ліпеня, народны ансамбль народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі» у пяты раз будзе акампанаваць на X Міжнародным турніры нацыянальных танцаў. Пачатак – у 13 гадзін на плошчы Свабоды. У гэты ж дзень народны калектыў беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Расіца» прыме ўдзел у III абласным фестывалі беларускай нацыянальнай кухні «Дзвінскі смак», які пройдзе ў музеі-сядзібе Іллі Рэпіна «Здраўнёва».
Фестывальны Віцебск падорыць усім яркія эмоцыі і масу станоўчых уражанняў. Выставы, конкурсы, кірмашы, канцэрты, кіно і тэатральныя паказы, забаўляльныя мерапрыемствы духова ўзбагацяць усіх удзельнікаў і гасцей свята. І верхнядзвін

Славянскія артысты і майстры прымуць у культурных мерапрыемствах найбольш актыўны ўдзел. Наведайце «Славянскі базар» – падтрымайце нашых удзельнікаў!
Ларыса ЗАЙЦЕВА.

Крыніца:www.d-p.by

Верхнядзвінцы на «Славянскім базары ў Віцебску»