Новую услугу «Дневной присмотр» предлагает Верхнедвинский ТЦСОН

Новую паслугу «Дзённы догляд» прапануе Верхнядзвінскі ТЦСАН

Дзённы нагляд уведзены для грамадзян, якія страцілі здольнасць ажыццяўляць кантроль паводзін, у тым ліку для грамадзян з дэменцыяй.

Сацыяльная паслуга аказваецца на ўмовах частковай (для малазабяспечаных адзінокіх непрацаздольных грамадзян) альбо поўнай аплаты па пісьмовай заяве непрацаздольнага грамадзяніна з прадастаўленнем даведкі аб стане здароўя, якая пацвярджае наяўнасць медыцынскіх паказанняў і адсутнасць медыцынскіх проціпаказанняў, а таксама дакумента аб праве на льготы.
Кошт гэтай сацыяльнай паслугі складае 1,16 руб. за 1 гадзіну. Малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам такая паслуга абыдзецца танней — 70 капеек за 1 гадзіну.
Падрабязную інфармацыю аб паслузе «Дзённы нагляд» можна атрымаць у ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна» па адрасе: г. Верхнядзвінск, вул. Пушкіна, 2А, або па тэлефонах 5 29 15, 6 31 70.

Крыніца: www.d-p.by

Новую паслугу «Дзённы догляд» прапануе Верхнядзвінскі ТЦСАН