Мытная служба – пачатак вялікага шляху
Безумоўна, усе студэнты вышэйшых навучальных устаноў па меры набліжэння выпускных экзаменаў задаюцца пытаннем: як знайсці годную прафесію са стабільнай аплатай працы і надзейным прафесійным ростам.
Мытная служба дае адказ на гэтае пытанне і, традыцыйна, выклікае вялікую цікавасць у моладзі. За 2022 год на службу ў Віцебскую мытню прынята каля 60 службовых асоб. Усе маладыя супрацоўнікі з годнасцю прайшлі прафесійны адбор і нясуць службу як у г. Віцебску, так і на мытных пастах: Аршанскім, Наваполацкім, «Урбаны» і «Бігосава».
Вы можаце стаць часткай калектыву Віцебскай мытні, калі Вы:
- атрымалі вышэйшую адукацыю;
- маеце добры бал атэстата;
- валодаеце высокімі маральнымі і дзелавымі якасцямі;
- маеце актыўную грамадзянскую пазіцыю і добрае стан здароўя.
Калі Вы хочаце абараняць эканамічныя інтарэсы сваёй краіны, мець прэстыжную прафесію з годнай аплатай працы і быць часткай дружнага калектыву - Віцебская мытня запрашае Вас у свае шэрагі!
Напраўляйце сваё рэзюмэ на адрас vitebsk_okipp@customs.gov.by і з