Праздник семьи, любви и верности пройдёт в Сарье

Свята сям'і, любові і вернасці пройдзе ў Сар'і

8 ліпеня 2023 года, у Дзень памяці святых дабраверных князёў Пятра і Фяўроніі Мурамскіх, у аграгарадку Сар'я Верхнядзвінскага раёна адбудзецца святкаванне Дня сям'і, любові і вернасці.

Праграма свята
Касцёл Успення Прасвятой Багародзіцы:
9.00 — Гадзіны.
9.30 — Боская літургія ў касцёле Успення Прасвятой Багародзіцы.
11.30 — Малебен перад абразом з часціцай мошчаў святых дабраверных князёў
Пятра і Фяўроніі Мурамскіх і Хрэсны ход.
Сар'янскі сельскі Дом культуры:
12.00 — Канцэртная праграма «Вылячэнне любоўю».

* * *
У сувязі з правядзеннем 8 ліпеня ў аг. Сар'я Дня сям'і, любові і вернасці будзе арганізаваны дадатковы аўтобусны рэйс па маршруце: г. Верхнядзвінск — аг. Сар'я з адпраўленнем ад аўтобуснай станцыі г. Верхнядзвінска ў 08.00; аг. Сар'я — г. Верхнядзвінск з адпраўленнем з Сар'і ў 16.00 ч.

Свята сям'і, любові і вернасці пройдзе ў Сар'і