Верхнядзвінск адзначае 637-годдзе!
Урачыстасці па традыцыі пачаліся ў гарадскім скверы ля Мемарыяла памяці воінам-вызваліцелям Верхнядзвінскага раёна. Мітынг памяці, паклон героям, Вечны агонь і кветкі да падножжа абеліскаў — сімвалы бязмежнай удзячнасці за мірнае жыццё, за ўсё, што сёння ў нас ёсць. Свята працягвалася ў гарадскім парку, дзе можна было наведаць выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі, забаўляльныя мерапрыемствы.