Руководство Верхнедвинского района  адресовало поздравление с Днем Независимости Республики Беларусь

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары і госці Верхнядзвінскага раёна! Дарагія ветэраны!

Віншуем Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Звяртаючыся да знакавых падзей у шматвяковай гісторыі нашай дзяржаўнасці, мы ўмацоўваем агульнанацыянальныя каштоўнасці і высока падымаем сцяг нашага суверэнітэту. Для кожнага грамадзяніна галоўнае нацыянальнае свята краіны напоўнена духоўным сэнсам.
Мы схіляемся перад подзвігам пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і ўзнялі краіну з руін. Іх самаадданая любоў да Радзімы – прыклад для сённяшняга і будучых пакаленняў.
У сучаснай Беларусі глыбока шануюць памяць аб сваёй гісторыі і яе героях. Памяць дапамагае мацаваць і будаваць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, роўнасці і клопату пра людзей.
Дарагія ветэраны, дзякуй за ваша бязмежнае служэнне Айчыне, прыміце пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
Жадаем усім, дарагія землякі, шчасця, дабрабыту, новых здзяйсненняў і поспехаў, мірнага неба над нашай Беларуссю!

Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт
Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Верхнядзвінскага раёна адрасавала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь