Аб правядзенні прамой тэлефоннай лініі
Тэматычная прамая тэлефонная лінія ў Віцебскай мытні пройдзе 30 чэрвеня 2023 года з 10-00 да 11-00.
Начальнік Віцебскай мытні Лінкевіч Сяргей Станіслававіч у ходзе тэматычнай прамой тэлефоннай лініі адкажа на пытанні фізічных і юрыдычных асоб «Па пытаннях працаўладкавання».
Званкі будуць прымацца з 10-00 да 11-00 па тэлефоне ў г. Віцебску 8 (0212) 350204.
У адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» просім грамадзян паведамляць наступныя звесткі: Імя, імя па бацьку, прозвішча, даныя аб месцы жыхарства і (або) працы (вучобы); прадстаўнікам юрыдычных асоб – Імя, імя па бацьку, прозвішча, найменне прадстаўленай імі юрыдычнай асобы і яе юрыдычны адрас.
Па матэрыялах Віцебскай мытні