Курган Дружбы

Курган Дружбы

З гераічнай гісторыяй сумеснай барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыяй Брацкага партызанскага краю і Кургана Дружбы пазнаёміліся ўдзельнікі міжнароднага сацыяльнага праекта "Ваенна-патрыятычны лагер "Курган Дружбы", які ў гэтыя дні праходзіць у Невельскім раёне Пскоўскай вобласці.

Рэспубліку Беларусь у ім прадстаўляюць больш за сто чалавек, у тым ліку - дванаццаць навучэнцаў з Верхнядзвінскага раёна.
Моладзь дзвюх краін аб'ядноўвае не толькі агульнае гістарычнае мінулае, але і тыя сяброўскія сувязі, якія закладваюцца і ўмацоўваюцца сёння!

Курган Дружбы