У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць загінулых
Напярэдадні Дня Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Верхнядзвінску на Мемарыяле ў гарадскім скверы адбыўся мітынг - рэквіем "А заўтра была вайна...".
Удзельнікі мемарыяльнага мерапрыемства ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і схілілі галовы перад іх неўміручым подзвігам!
Крывавы след пакінулі 1110 дзён і начэй акупацыі раёна - вайна забрала жыццё кожнага другога жыхара нашай зямлі.
Мы памятаем, не маем права забыць!